Паэтычныя вячоркi ў глыбінцы

22 лютага ў Мiкашэвiцкай гарадской бiблiятэцы ў рамках чарговага пасяджэння клуба «Паэтычная глыбiнка», які ўжо шмат гадоў паспяхова дзейнічае пры бібліятэцы, прайшло фальклорнае свята «Запрашаем на вячоркi».

У адпаведна аформленай у народным стылi чытальнай зале святочную праграму прадставiлi вучні 6 Б класа сярэдняй школы № 2 разам з класным кiраўнiком Марынай Вiктараўнай Краўчук. Амаль дзве гадзiны гучала прыгожая i мiлагучная беларуская гаворка, народныя песнi, байкi, гумарэскi. Дарослым гледачам таксама не давялося шмат пасядзець — разам з малодшымi артыстамi яны i спявалi, i танцавалi польку з падыспанем, i гулялi ў народныя гульнi. Пасяджэнне «Паэтычнай глыбiнкi» у такiм фармаце — гэта яшчэ адзiн вопыт супрацоўнiцтва, якi ўсім прыйшоўся да спадобы. Шмат цёплых слоў падзякi ў адрас вучняў i настаўнiцы гучала ад удзельнiкаў бiблiятэчнага клуба Мiкалая Галавача i Алены Кудач, i ад удзельнiкаў клуба «Вдохновение» аддзялення дзённага знаходжання для людзей сталага ўзросту Вольгi Шэляговiч i Акцябрыны Варанцовай, якія таксама прысутнічалі на свяце, i ад пастаянных i актыўных чытачоў Людмiлы Гутоўскай i Таццяны Гурыновiч. Завяршылася мерапрыемства частаваннем традыцыйнымi беларускiмi прысмакамi — блiнамi ды пiрагамi з гарбатай.

19 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий