Сустрэчы з краязнаўцамі

Сябры Лунінецкага краязнаўчага таварыства, што ўжо больш за два гады працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, правялі сустрэчы з чытачамі бібліятэк раёна.

Краязнаўца з Лахвы Аляксандр Яраховіч правёў сустрэчу ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, а Сцяпан Нефідовіч, які жыве ў Лахаўцы, сустрэўся (дарэчы, далёка не першы раз) з чытачамі Любанскай сельскай бібліятэкі.

12 лістапада 2021 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося краязнаўчае падарожжа “Пра Радзіму з любоўю”. На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі аб’яднання «Краязнаўства» політэхнічнага каледжа разам са сваім кіраўніком Галінай Антановіч, а таксама навучэнцы СШ №1 разам з настаўнікам Жанай Кіпцэвіч.

Пасля ўступнай прамовы галоўнага бібліятэкара Наталлі Кіпцэвіч аб значэнні малой Радзімы для кожнага чалавека слова было дадзена Аляксандру Ярохавічу, дырэктару Лахвенскай яслі-сада сярэдняй школы, які захапляецца філатэліяй, нумізматыкай, тапанімікай, рэлігіязнаўствам. Асаблівае месца ў яго інтарэсах займае гісторыя вёскі Лахва і паўстання ў славянскім гета. Аляксандр Мікалаевіч займаецца даследчай дзейнасцю, папулярызуе краязнаўства сярод моладзі і навучэнцаў школы. У сваім выступленні ён расказаў пра асноўныя этапы развіцця Лунінца, пра яго памятныя месцы, помнікі культуры, прадставіў план горада Лунінца 1939 года, асаблівую ўвагу ўдзяліў падзеям, якія адбываліся ў Лунінцы і Лунінецкім раёне падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У Любанскай сельскай бібліятэцы бібліятэкар Кацярына Рудзько арганізавала літаратурны вечар, прысвечаны памяці народнага пісьменніка А.Макаёнка “Сціплы, зямны  чалавек”. Удзельнікі вечара ўзгадалі жыццёвы і творчы шлях пісьменіка, пазнаёміліся з публікацыямі другой жонкі А.Макаёнка Любові Іванаўны пра іх знаёмства, адносіны адзін да аднаго.

Літаратурны вечар прадоўжыўся выступленнем краязнаўцы Сцяпана Нефідовіча. Сцяпан Паўлавіч падзяліўся ўспамінамі пра той час, калі Макаёнак жыў у Любані, пра адносіны паміж сябрамі – пісьменнікам Андрэем Макаёнкам і старшынёй калгаса Уладзімірам Сцеачанкам . Гутарка была прасякнута вясёлымі ўспамінамі. Сцяпан Паўлавіч прадэкламаваў прысутным творы са сваіх  брашур “Ішоў Коця па балоце”, “Дабрыня”, “Анамастыка вёскі Лахаўка Лунінецкага раёна”.

118 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий